Пралiтыя слёзы

Ўсе пакуты дарогаў жыццёвых,
На сцяжынках пралiтыя слёзы,
Далi сiлы расточкам вясновым
Узысцi, мужна выстаяць грозы.

Распушылася вербачка ў сэрцы,
Сваёй магiяй душы баронiць.
Адганяе дух злобны i чэрствы,
Топiць нечысць у слёзах салённых…

Напаўняецца сэрца надзеяй,
Духам Боскае ласкi i веры.
Дае моцы быць стойкай i смелай
Шлях шукаць да святла новай эры….


Рецензии