***

Бог стварае ўсё ўначы,
Бо ўначы ёсць таямніца.
Шчасце маем, сапраўды,
Спазнаць мудрасці крыніцу.

Бог трымае сваё слова -
Прабачае раз за разам.
Вызваляе нас ад злога,
Не чакаючы адказу.

Бог чувае пастаянна.
Мы ж нярэдка засынаем.
І ў Егіпет свой падманны
Ў кайданы грахоў збягаем.

Нашто ж сорак дзён трывалі?
Каб у дрыгву зноў вярнуцца?!
Уваскрослы Езус - з намі!
Мы не можам адхінуцца!

20.04.2022


Рецензии