Па дарозе хутка, жыва...

Па дарозе хутка, жыва
Я да возера іду.
Птушак спевы — пералівам,
Ім я пералік вяду.

Сонца свет такі іскрысты,
Промні праз маладнячок.
Родны лес — прыгожы, чысты,
Штось спявае раднічок.

Мох зялёны прад вачамі,
Мяккі ды пухнаты шоўк.
Я хадзіла б тут часамі,
Не спужаў бы шэры воўк.

У душы гармонік грае...
Хтосьці скарб зямлі збярог.
Так, няма канца і края
Казке леса і дарог.

Па дарозе хутка, жвава
Я да возера дайшла.
Сосны злева, сосны справа...
Цішыню, спакой знайшла...


Рецензии