Зубры

Вандруюць як гаспадары –
Шукаюць ежу і пад снегам,
Амаль дамашнія – зубры,
Прывыклі мы да іх набегаў.

Не качавы народ, а свой,
Дзе сіла волата без меры, –
І маюць вытрымку, спакой,
Прыгожыя манеры...

Малюй яго, ці так глядзі,
А зубар – звер даўно вядомы, –
Адзіны край у нас, адзін,
Зубрам тут добра – дома!

Маўчы пра іх ці гавары,
Яны наш брэнд пушчанскі.
Яны як эксклюзів – зубры,
Як слон той афрыканскі.

Абы не вымерлі! Абы
І далей густа тут вяліся.
Хто бачыў раз іх – не забыў,
А хто не бачыў – падзівіся

Шыкарнай пластыкай таго,
Прырода што стварыла...
Няма жывёліны другой,
Дзе моц такая, сіла!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →