Сёння усе капалi агароды...

***
Сёння ўсе капалі агароды
І халодны вецер моцна дзьмуў.
Хмарыла. І неба без свабоды
Ціхі сум вясенні агарнуў.

Хмарыла. Збіралася на дожджык.
І спяшаўся кожны, каб паспець
Нешта ў агародзе. Падарожнік –
Вецер – не спяшаўся пацяплець.

Хмарыла. І неба без свабоды,
Як жыццё без радасці, цякло.
Сёння ўсе капалі агароды
І чакалі сонца і цяпло.

18 – 19. 04. 2022 г.


Рецензии