Думы запаветныя

Думы запаветныя
Ў схове пад замком.
Рысачкі  адметныя
Створацца цішком.

Мары-казкі светлыя...
Бачу іх у сне.
Зацікавяць ветліва —
Цуд мяне міне.

Справы ўсе нялёгкія —
Зацягнуў  палон.
Не адчуць палёгкі  мне —
Не адпусціць ён.

Вецер вольны —  з радасцю
Ўслед яму гляджу.
Нават трохі зайздрасна —
Праляцеў  мяжу.

Словы неспагадныя,
Узлёт не па плячу.
Вобразы няладныя —
Вольна не ўзлячу.

Думы запаветныя —
Не, агню няма.
Рысачкі адметныя —
Ноч, нібы турма...
    


Рецензии