Рати Саксена. Индия. Благодарность

пераклад на беларускую мову.

Падзяка

Я ў даўгу перад  тым невядомым катом,
Што гараж  мой зрабіў зонай для палявання,
І сабака часінай  прыходзіць у дом –
З імі разам сыходзяць усе хваляванні.

Не баюся я з імі нядобрых навін:
Самалёт падарвалі байцы- тэрарысты,
Ці то ліўні, што з розных  прыходзяць краін:
Засцілаюць яны небасхіл прамяністы.

Незнаёмцам далёкім падзяку сваю
Я выказваю моцна, як толькі умею.
Вазу з кветкамі, хвалю марскую люблю,
Тыя ўзгоркі, дзе лёд, і снягі, і завеі…

Быць удзячнай магу я і моцнаму сну,
І гісторыі нашай чырвоным алеям.
Іх старонкі з падзякаю перагарну,
Буду ўдзячна не толькі шчаслівым падзеям.

Быць удзячнай часам, што прайшлі чарадой,
І з падзякаю жыць, і змірыцца я ў сілах
З нечаканаю стратай, са смерцю сваёй
І з лістотаю той, што блішчыць на магілах.


Рецензии