Besame Mucho

Пацалуй горача моцна
Быцам для нас надыходзяць апошнія дні
Пацалуй яскрава пяшчотна
Зноўку знайшоўшы цябе я палаю ў вагні.

Пацалуй быццам ніколі
Мы не пабачым як зорна зіяў небасхіл
Пацалуй неверагодна
Твой пацалунак надасць у шляху доўгім сіл.

Нежныя вусны і позірк, як кава
Я не забуду ўзгадаць
Заўтра я знікну, але абяцаю
Цябе да сканчэння кахаць.

Пацалуй горача моцна
Вось і для нас надыходзяць апошнія дні
Пацалуй неверагодна
Я дагараю ў тваім закаханым вагні.

Пацалуй вельмі пяшчотна
Ты маё шчасце, ты радасць мая назаўжды.


Рецензии