Расчараванне

Расчараванне, як цяжар,
Што з неймавернай сiлай давiць.
Сансары мiр кiдае ў жар,
Хачу змянiць на мiр нiрваны…

Каб вольным стаць хаця б на момант
Ад думак, згубленых надзеяў.
Расчараванне, як абломак,
Разбiтай лодкi, што не склеiць…

Насустрач ветру смела бег,
Лiчыў, што побач аднадумцы.
Як дно схавана ў плынi рэк,
Так лжэсяброў маiх пачуццi…

Расчараванне дасць штуршок
Цанiць сяброў па справах добрых.
Ахвярах iх, каб змог расток
Расцi ў часы дажджоў халодных.


Рецензии