Простыя словы

Простыя словы: “так”, або “не”
Шапочуць аблокі таемна вясне.
Простыя словы ў дыханні вятроў,
У ціхіх размовах п’янкіх вечароў.

Гамоняць вятры з задуменнасцю клёна,
Прызнанне бярозкам нясуць улюбёна.
І нават туман лугавіне лапоча,
Нібыта ў каханні прызнацца ёй хоча.

Простыя словы ў дажджах, навальніцах,
Яны ў ціхазвонных струменях крыніцы.
Простыя словы: “так”, або “не”…
Што ж вы хвалюеце гэтак мяне?


Рецензии