Рати Саксена. Индия. Рамки с картинками

перевод на белорусский язык.

Рамкі з карцінкамі
Я заўсёды хацела прыгожаю быць,
І з сучасным жыццём быць у згодзе.
Падабаецца вельмі за часам сачыць
Мне па здымках мінулых стагоддзяў.

Вось і я на карціне мінулых часоў,
Дзе два колеры: чорны і белы.
І на здымку няма каляровых шаўкоў,
Блузка светлая, як і хацела.

Колькі фарбаў і колераў наперабой
На сучасных прыгожых партрэтах!
Ды  на іх не убачыш выявы жывой,
Стаў на іх чалавек непрыкметны.

Разглядаю я  фота старыя  парой –
Ёсць у гэтым таемнае штосьці.
Развітацца я з марай не ў сілах сваёй,
Але рамачкі мне не па росце.


Рецензии