Вечаровае

Ліхтар панаваў у кустах барбарысаў
І бляск штучных іскраў там сеяў як снег,
А рой пачуццёвы на зарыва выспах
Саспеў і прысеў на хвілінку ў вясне,

Дзе ў небе яшчэ не астыўшае рэха
Звінела крыламі ўчарашніх буслоў,
Іх шчасце вяртання і нам ёсць уцеха,
Якую лепш вымавіць сэрцам без слоў...

Хоць змрок вечаровы палоніць зноў сонца, -
Над дахам шчэ стужкай - чырвоная плынь,
Сапраўднасцю вечнай ліецца бясконцасць
Праз рэшата гэтай ліхтарнай імглы.

штучны(бел) - искусственный(рус)

8.04.2022   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.