***

Асуджаць так проста, так салодка...
Свой жа грэх - апраўдваць ці хаваць...
З грахом цяжэй ісці насустрач Богу -
Нашмат лягчэй працягваць уцякаць.

Езус не пытае пра прычыну,
Толькі просіць: "Болей не грашы!
І не бойся, а ідзі са мною -
Адкупіў я грэх твой на крыжы!"

Апостал Павел у пасланні Філіпянам
Час без Хрыста са смеццем параўнаў.
Здзяйснення Божага паклікання праз веру
Каб уваскрэснуць - мэтай вызначаў.

04.04.2022


Рецензии