У курных хатах...
«Конязь» называлі, «тур».
Ў ім шуплянка — склад для рэчаў,
Метка даўнішніх культур.
Тут жа шапы ці шапліцы,
Назва гэта ад «дупла».
Трохі цацак на паліцы
Для дзіцячага жытла.
Цацкі з дрэва выразалі.
З воўны былі ці са льну.
Ляльку-цуд малым вязалі
Ды зрабілі не адну.
Ў коўшык ладны, берасцяны,
Налівалі дзеткам сок.
Кубак быў яшчэ бляшаны,
Каб разбіцца ён не мог.
Дзіўныя прадметы быта,
Склад сялянскага жыцця.
Кніга ведаў не закрыта,
Ёй не будзе забыцця.
Свидетельство о публикации №122032702329
Станислав Зарудний 31.03.2022 12:39 Заявить о нарушении
В последнее время все чаще обращаюсь к родной мове...
Дань памяти моему отцу, белорусу.
Татьяна Цыркунова 31.03.2022 16:23 Заявить о нарушении