Жабiна вяселле

На вясновым на вяселлі
Скрозь удзельнікі паселі.
Вочкі золатам мігцяць,
Ярка скуркі зіхацяць.

Там, дзе зараснік, кустоўе,
Жаб вялікае гняздоўе.
На паверхні вешніх вод
Водзяць дружна карагод.

Шчокі і бакі ў іх пнуцца,
Гучна арыі пяюцца.
Лапы ў бокі, пераскокі
Між лілеяў і асокі.

Побач ; качыны чароды
Пахаваліся ў чароты.
І паўсцяж ; птушыны хор
Лье музычны перабор.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →