Вясне насустрач

Моцна Зімачка злуецца:
Сцюжыць, уюжыць, не здаецца.
Недалёка да Вясны.
Спіць зямля і бачыць сны.

Па зямлі і па вадзе
Усё ж Вясна да нас ідзе!
Выйдзем ёй на дапамогу,
Каб хутчэй знайшла дарогу!

Трэба многа карагодзіць,
Гэтым Зіму ўлагодзіць.
Зноў спяваць жадаем мы
Развітанне для Зімы.

Клічам маладу Вясну,
Хай ратуе нас ад сну.
Станем поруч мы з табою,
Будзем лашчыцца з Вясною.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →