Крылы

Нестае мне ўжо сілы, стамілася моцна
Ад няроўнага ходу ўласналёсавых кроснаў.
Папрадухай палоннай тку валошкі ды клёны,
А з-пад пальцаў выходзяць бліскавіцы-праклёны...
Я стамілася моцна, нестае мне ўжо сілы.
Сніць, забыўшыся, сэрца, свае ўласныя крылы.

22.03.2022


Рецензии
Сэрца сон, што пад пятніцу - здзейсніцца можа.
Сэрца - наш рухавік, яно не падарожыць...
Калі ў сне і крыламі пачне варушыць,-
Для палёту аддасць неўтаймоўнай Душы,
Ёй няма перашкод для вандровак па Свету,
Каб пасля і натхняць на верш новы паэтаў...

Неяк так убачыўся працяг, Дар'я, каб стома ваша знікла, а
ўзнік чарговы палёт Душы.

З цёплай усмешкай і пажаданнямі радасці ад творчасці,

Ядвига Довнар   30.08.2022 21:54     Заявить о нарушении
Дзякую шчыра, Ядвига!

Дарья Дорошко   30.08.2022 22:01   Заявить о нарушении