Буслы ляцяць...

На беды ўсё нягледзячы,
Буслы дамоў ляцяць.
Яны прыроды дзеячы,
Каб роду даць працяг.

Малёўныя ваколіцы,
Барвістая зямля.
Буслы нібыта моляцца —
Гняздо сярод галля.

Працуюць парай дружнаю —
Галінкі, сена, мох.
Рамонт гнязда адужаюць —
Будуюць жа ўдвох.

Буслянка выйшла ладная —
Прытулак для малых.
Так, праца птах дакладная,
Для дзетак дарагіх.

Адноўлена ўтульная,
Мінула забыццё.
Ёсць правіла агульнае —
Даць новае жыццё.


Рецензии