Песня про Украину, беларускай

Сонца над Майданам - сонца над краінай,
Ты жыві ў шчасці, нэнька Украіна
Вецер з вольных стэпаў над Дняпроўскай хваляй
Хай знясе твой смутак у яміны пад палі.

Сцены гор Карпацкіх нібы шчыт да неба
У краіне вольных дзе гадуе глеба
Што крывёй ваярскай напаілі травы.
Поступ партызанскі ў подыхе  дубравы.

Гора сыйдзе ў мора, ды патоне ў нетрах,
Заблукае ў выспах, сгіне ў кіламетрах
Ад людзей і пашні, як той снег пад сонцам,
І ўсцяж толькі радасць -акіян бясконцы.

Сонца над Майданам-сонца над краінай,
Ты жыві ў шчасці, нэнька Украіна ,
Моц твая што бура, ёй не скажаш-Годзе!
І блакіту з жоўтым быць і быць стагоддзі
Кіеў-Мінск
2018-2022


Рецензии
Вообще красиво

Дмитрий Панарин   10.04.2022 22:09     Заявить о нарушении