Казачныя сны. На белорусском языке

Празрыстыя лясы ад чысціні.
І зоркі ў нябёсах зіхацяць.
Парой нам сняцца казачныя сны.
І хочацца ўвесь час тады праспаць.

Нам сняцца зноўку чыстыя лясы
І птушак вечаровы шчыры спеў,
Прыгожыя з маленства галасы,
І позіркі пяшчотных светлых дзеў.

Так хочацца, праснуўшыся хоць раз,
На ўсё гэта чароўнае зірнуць.
Але няма калі. І мы ўвесь час
Спрабуем мімаходам ледзь прыснуць.


Рецензии
Красивый язык, очень певучий!

Валентина Юдина   21.03.2022 07:04     Заявить о нарушении