Марцовая княгiня

Марцовая княгіня,
Альбо старая дзева,
Твой род ў вяках загіне.
Дзе ж твой Адам? Ты ж Ева...

Марцовая княгіня,
Не кветка, пустазелле.
Не скажаш «Берагіня»,
Бо лёс твой безнадзейны.

Марцовая  княгіня...
Чаму ж так адбылося?
Ты нічыя багіня —
Кахаць не давялося.

Марцовая княгіня
Не нарадзіла дзетак...
Дзе хараство? Ўсё згіне,
Пад чорнаю ты меткай.

Марцовая княгіня...
Нядобры лёс, паганы.
Застыў на вуснах іней,
Ты конам заламана.

Марцовая княгіня,
Альбо старая дзева...
Твой род с табой загіне...
Не маці ты, не Ева...


Рецензии