Шчасце...
Шчасце – калі не цікавіць багацце,
Шчасце – калі не цікавяць чыны.
Шчасце – калі і Айчыну, як маці,
Любяць і дочкі яе, і сыны.
Гора – саромецца маці-Айчыны
Хворай, глухой, ці сляпой, ці нямой,
Любай радзімы сваёй і краіны,
Крэўнае маці адзінай сваёй.
12 сакавіка 2022 г.
Свидетельство о публикации №122031205405