Забабоннасць

Праясніцца становішча цяжкае,
Што каменнем упала на плечы.
Агарнула турботаю важкаю,
Пэўна, можа яна пакалечыць.

Аблатошана, не абласканая,
Прытуліцца, каб сілы хапіла.
Захістаюся быццам бы п’яная,
Забабоннасць мяне загубіла.

Прыскакала, як жаба балотная,
Дасць параду — адны забабоны.
Забаўляцца заўсёды ахвотная
Ты са мною — сялянкай прыгоннай.

Назапасіш ты розныя прымаўкі,
Намалюеш карціны прыроды.
Словы скажаш, мне цяжка іх вымавіць,
Забабоннасць вядзьмарскай пароды.

Праясніцца становішча цяжкае,
Скіну з плеч твой цяжар векавечны.
Беззаганнасць мая — хоць з нацяжкаю,
Распраміць дазваляе мне плечы...


Рецензии