Матулi сэрца

Адзiнае пачуцце  -
           любоў радзiмай мацi,
Наветам не звярнуцi,
          душою нам не здрадзiць.

Матулi нашай сэрца
         заўжды ў дарозе з намi:
Уранку шчасцем б`ецца
        ды плача вечарамi.

Зiмой нас укрывае,
       дае натхненне верыць.
Бы кветка лугавая,
       што не спужаюць ветры.

Ў  час смагi нас вадзiцай
      частуе поўнай жменяй.
Дажджамi плашчанiцай
      укрые непрыкметнай.

Пачуццi нашай мацi  -
      нам элiксiр на сэрцы.
Нiчым не запужацi,
      i ў сцюжу - аднаверцы…


Рецензии