Сыходзiць з розуму...

Сыходзіць з розуму наш свет,
Галоўнымі гарматы сталі.
Становішча — мільёны бед,
Парад жалеза, моцнай сталі.

Не разбірае дзе свае,
Дзе найміт злосны ды паганы,
Бяда замовы хутка ў’е,
Дабрасуседства пахавана.

Сучаснасць страшная цяпер,
Пануе побач страляніна.
Як нанава стварыць давер?
Палітыка нясе павіннасць.

Павабіць подлы верхавод,
Які жыве адсюль далёка.
Вар’яцтва сее дзікі зброд,
Наверх вылазіць падаплёка.

Пагардліва глядзіць павук —
Разумны, хітры паганяты,
Крывёй не выпэцкае рук,
Бо найміт ведае занятак.

Сыходзіць з розуму наш свет,
Размову павялі гарматы.
Заморскі ў гэтым бачу след
Таго, хто да бяды аматар.


Рецензии