Камень ад сэрца...

Камень ад сэрца, з плеч далоў,
Калі нясуць цяжар стасункі.
Хутчэй тады бягу дамоў,
Не трэба ворагаў ласункі.

Так, легкадумнаю была,
Не зразумела хітрык нейкі.
Я шчырасць сэрца аддала,
Заплюшчаны мае павекі.

Няшчырасць, зайздрасць, мітусня,
Прыкінецца манюка годным.
Пустэча, глупства, твань, хлусня,
Ставок, ды не глыбокаводны.

Таміцца, тараторыць штось,
Шляхетнасці няма ні грама.
Тупы, пустагаловы госць —
Зняважлівая панарама.

Камень ад сэрца, з плеч далоў.
Я рада парасткам свабоды.
Адкінь радкі былых дамоў,
Няма падставы для нагоды.


Рецензии