Я не сляпы

Я не сляпы. Я добра бачу,
Калі мяне ўводзяць у зман,
І кожны раз гаротна плачу.
Тых слёз ужо выцек акіян!
Я не глухі. Я добра чую
Цынізм і подлую лухту,
Але маўчу, не крытыкую,
Хоць і ўпадаю ў нуду.
Я голас маю, ды не веру,
Што можа ён жыццё змяніць.
У нашу нана-тэхна-эру
Нягожа праўду гаварыць.


Рецензии