Падвядзенне вынiкау

Падвядзенне вынікаў цікава,
Інструмент, каб выявіць адзнаку.
Відавочнай зробіцца праява,
Што раней была як бы ніякай.

Падвядзенне вынікаў даступна.
Кожны для сябе, стань, рэвізорам.
Не патрэбны тут фундуш уступны,
Атрымаеш пажыццёвы сорам.

Падвядзенне вынікаў сур’ёзна,
Зробіш справаздачу прад сумленнем.
На душы і цяжка, і трывожна,
Бо яна агорнута сумненнем.

Падвядзенне вынікаў бадзёрыць,
Бо яно плануе абвяшчэнне.
Паэтычны лёс радкі падорыць,
Ворагу гатова абвяржэнне.

Падвядзенне вынікаў працуе,
Гэта як штуршок сабе: "Ідзі!"
Хто ўпарты ў жыцці, таму шанцуе,
Трапна лінію сваю, вядзі...


Рецензии