Назаужды

Твой позiрк адчуваю на сабе,
Як водар кавы смачнай чорнай.
I адчуваю, як кранаешся мяне
Знаёмаю далоняй цёплай.
Я марыла аб гэтым днi,
Калi з табою застанемся
Пад зорным небам мы аднi
I чорнай каваю нап’емся.
Я марыла, як светлы дзень
Змяняе наш начны малюнак.
Як быццам сонечны прамень,
Ласкае твар твой пацалунак…
I ты са мной! Я ад жыцця
Другога шчасця не чакаю.
Навошта больш?! Любоу мая,
Я назаужды цябе кахаю!

2008


Рецензии