Быццам лялька...

Быццам лялька сяджу сярод хлопцау прыгожых
I не ведаю як мне пазбегчы пустоты.
Спадзяюся, вiно зараз мне дапаможа,
Так балюча у сэрцы пячэ адзiнота.
П'ю вiно i адказваю усiм на пытаннi.
Сярод iх адчувю сябе кiназоркай.
I прывабнае у шкле бачу адлюстраванне,
I вiна асалода становiцца горкай.
Аб такiм вось становiшчы мараць дзяучыны,
Але я ужо дарослая, мабыць занадта.
Я жадаю адзiнага бачыць мужчыну,
Зараз п'е ён адзiн не вiно, а гарбату.
Мне да болi шкада, што ён гонар свой топча,
Каб крануцца душы славалюбнай дзяучыны,
Што чакаць i цярпець адзiноту не хоча,
I нявеста нявартая будзе, магчыма.
Нездарма я, напэуна, усё аналiзую,
Мабыць блытаю думкi свае i пачуццi,
Мне каханне яго усе памылкi даруе,
Бо у жыццi без яго i мяне ужо не будзе.
Што рабiць давялося сярод гэтых хлопцау?
Я гляджу на iх вусны, а слоў i не чую.
Раптам я адчуваю: кахаю так моцна!
Слова як “раскахаць” нават i не iснуе.
Разумею адкуль гэты боль невыносны,
Бо каханне злучыла нас з iм непарыуна.
То яго адзiнота мне зараз нязносна,
То гарбата яго сагравае так дзiуна.
Цi то праўда вiно выдаляе турботы?
Я сыходжу адна, заставацца не стану.
Хай у крывi алкаголь, а у вачах адзiнота,
Толькi у сэрцы адзiны заусёды каханы!

2012


Рецензии