Як добра!

Як добра ўсё-ткі на свеце жыць!
Духмянай гарбаты сябрам заварыць,
Бачыць іх вочы, слухаць, маўчаць,
Гаварыць пра жыццё, жартаваць...

Спыніцца нарэшце, перадыхнуць,
Цішу начную душою адчуць.
Крыкнуць Сусвету:"Глядзі, гэта я,
Зямная і непаўторная".

Клін жураўліны вачыма лаўлю,
Тварам-дажджынкі...Бясконца люблю Родны палетак, рамонкавы рай
І неабсяжны блакіт-небакрай.

Цудоўна на поўны голас спяваць,
З пяшчотай у сэрцы "Дзякуй" сказаць
За простае шчасце на свеце жыць,
Пісаць, працаваць і любіць.


Рецензии