Не застыць

Я дзяўбу і дзяўбу кіркой перамёрзлую глебу,
Разлятаецца камякамі сухая ралля,
І мой боль адлятае ў бездань вясновага неба
Разам з карканнем растрывожанага гругання.
Як пячорныя продкі, вастру камень аб камень,
Распару адным махам старое гнілое шво,
Пацячэ на раллю бураватымі струмянямі
Мой затоены боль - пачварнасць і хараство.
Гваздану секачом па крывой нягеглай бярэзіне,
Сок, як слёзы, закапае кроплямі ў талы снег.
У бясконцай начы пад гоман галчыны прарэзлівы
Першым сонечным промнем зара, як нажом, паласне.
Хай маланкам і перунам угары непакоіцца,
Хоць бы той землятрус - не баюся і пагатоў -
Толькі бы не застыць навек сухою смакоўніцай
Сярод райскіх садоў.


14.03.2019


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →