Ноч
черный человек спать не дает мне всю ночь... С. Есенин
Ноч накрыла цяжкім атрутным подыхам.
Прыслухоўваючыся, я зноў не сплю:
нехта моўчкі брыдзе ў сваіх брудных ботах
праз маю спустошаную зямлю,
падымае пыл сваім кожным крокам,
прымінае сцёблы сухіх раслін.
Як стрымаць у густым непраглядным змроку
гэты карны паход па маёй зямлі...
Бессань зменіцца мроямі-летуценнямі,
сцісне скроні свінцовым абручам сну.
Зноў змагацца ўначы з бесцялесным ценем,
і ні прыпыніцца, ні адпачнуць.
У галавах раяцца туманныя постаці,
стылы позірк у цемя ўвагнаў цвікі...
Так прымі жа, Божа, мяне да споведзі,
і даруй мне, Божа, мае грахі...
21/09/2018
Свидетельство о публикации №122022200648