Хопiць жаласна спяваць нам...
Хопіць жаласна спяваць нам
Пра няшчасце-долю.
Значыць, самі вінаваты,
Што не цэнім волю.
Сэнс жыцця ніхто не дасць нам.
Хто знайшоў, той мае.
Сэнс жыцця – зямное шчасце –
Кожны сам шукае.
І не трэба плакаць вечна
Пра няшчасце-долю.
Як памром, дык бесканечнай
Будзе наша воля.
20 лютага 2022 г.
Свидетельство о публикации №122022002374