Мелодыя сэрца

Беларуская мова - мелодыя сэрца,
Бо за сэрца трымае яна ўсё мацней!
Вось і чэрпаем мы з той крыніцы вядзерцам,
Той гаючы напой  для сябе і людзей.

Мама первое слово і першае - маці,
Як дзве родных сястры, як блізняткі ў сям'і...
Зноў яна жаўруком будзе ў небе спяваці,
І туманам бялёсым ляжаць на раллі.

І прытуліцца дзень надвячоркам ад стомы,
Лягуць доўгія цені куды ні зірні.
Заспяваюць жанкі, і матывам вядомым,
Будуць поўніцца зноў тыя ў памяці дні.

Мы да роднае мовы звяртаемся рэдка,
Але час той надыйдзе, каб зноў зразумець:
Як не вабіла б нас прыгажуня-суседка,
Але жонку сваю побач хочацца мець.

Чую, чую аднекуль лагодныя словы,
І падтрымка сяброў зноў за сэрца кране.
Будзе жыць Беларусь, пакуль родная мова
Прывітае матуляй цябе і мяне!


Рецензии