***

Хачу, каб восень моўчкі адыйшла,
Пачуццямі ўспаміны не кранала.
Ляціць з лісцём самотная душа
Зязюлі той, што мне гады кувала.

Не вернуцца імгненні ясных дзён --
Яны другія фарбы палюбілі.
Мы па зямлі расквечанай ідзём
Па шляху тым, што восенню згубілі.

Збіраеш ты пажоўклыя лісты,
Тых дрэваў, што працялі голлем неба.
Здаецца, час у восені застыў
І пасівела ад марозу глеба.

У роздуме народзіцца той верш,
Што прагне ўбачыць хараство і квецень.
Як добра, што ты восенню жывеш
І цешыш ёю позірк у букеце.

18.10.2018. Мінск


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →