***

Шукаю ў восені адказу:
Ці ёсць каханне на зямлі?
Маўчала восень, бо ні разу
Старую замуж не ўзялі.

Не апранулі ў вэлюм белы
І не панеслі на руках...
Зіхцеў на дрэве яблык спелы,
Што долі лепшае шукаў.

Ля рэчкі стройная каліна
З надзеяй дыхала ў мой бок.
На сонцы вусны апаліла
І праліла на восень сок.

І толькі тонкая шыпшына
Сказала: хлопец, пачакай! --
Каханне грае ў маіх жылах,
Яно ліецца цераз край.

І зазіхцелі пазалотай
Асенніх дрэваў валасы.
Кудысьці знікла ўся самота --
Апала лісце да вясны.

22.10.2019.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →