***

З цыклю  "Ліцьвінскія цэнтурыі"
      х      х      х
                Алесю Пушкіну
Жураўліны клін рэвалюцыі
адлятае на Захад.Бывай!
Пад рэжымнымі экзэкуцыямі
застаецца глыбінны Край.

Прыйдзе час,каму трэба,- вернуцца
на бацькоўскі парог,
і пасунуцца ў храмы цемнікі
спавядацца,ды скажуць ім:до!

Позна правіць,прасіцца позна:
малады,маўляў,дурны быў.
Нешта зноў адбылося  пад Лёзнам
і пайшло на прарыў.

У падзол,у плывун-пясок
залягаем крывіцкім гласарыем,
а вясной,як бярозавы сок,
працякаючы ўваскрасаем.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →