Добрага ранку, краiна

(акраверш)

Дзякуй Богу, ночка неяк пракульгала...
 Ох і цяжка з ёй змагацца ў бяссоні.
  Быццам увесь нячысцік на мяне кагалам
   Раптам па душы праехаў, быццам коні.
   Азнабіўшы маё сэрца ліпкім страхам,
  Гадкім сном мяне хацела ноч спалохаць...
 Адарваўся ад падушкі, як ад плахі,

Растапіўшы ў сэрцы чорны лёд Малоха.
  А за шклом аконным благадаць такая:
   Неяк, быццам сарамліва, сонца ўсходзіць,
   Калаўротам птушкі ў небе кувыркаюць,
  Уцякае крот ад свету ў агародзе...

Кожны ранак прасынае ўсё жывое,
  Распачаўшы новы дзень святло, бязвінна.
   Ах, прырода, нас, здаецца, толькі двое
   І, канешне, мая МАТУХНА – КРАІНА.
  Назаўжды я ёй жадаю ДОБРЫХ РАНКАЎ –
 Абуджацца чыстай светлаю заранкай.

17.07.03
04.45 – 06.15


Рецензии