Нарачанскi акраверш

Квітнее і харашэе мая Беларусь. Усё больш вандроўнікаў ладзяць свае маршруты да нашай прыгажосці. Я вырашыў так сама ўнесьці свой ўклад, каб шчэ болей сяброў і прыхільнікаў было ў маёй любімай краіны.

Цветёт и хорошеет моя Беларусь. Всё больше путешественников прокладывают свои маршруты к нашей красоте. Я решил тоже внести свой вклад, чтобы ещё больше друзей и сторонников было у моей любимой страны.



Новы думкі-птушкі ў галаву прыходзяць,..
 Ажно, бачыш, успомніў зноў пра акраверш.
  Распачну чаргову песню ў лагодзе:
   Асалода – НАРАЧ, ты мяне завеш.
    Чараўніцай – марай маніш-заклікаеш,
     Абуджаеш сілы ад хваробы – сна...
     Назаўжды жывая, як любоў людская,
    Сонечная, быццам ластаўка – вясна.
   Калаўротам зорак закружыла НАРАЧ
  І вярнула ў сэрца зноў юнацтва мары...

Азірнуся ранкам, усміхнуся сонцу,
  Калыхнецца хваля каля ног маіх, -
   Распахнецца далеч – шчырая , бясконца...
    Апантанна спевы дораць салаўі...
    Веліч Беларусі, гонар і пяшчота,
   Ейнае багацце, радасць, боль і сум...
  Расчынёным сэрцам да цябе ўпотай,
 Шчасця ў пажаданні я сваім нясу.


27.07.03 08-40


Рецензии