Па прашэсцi часу...

Па прашэсці часу разумею,
Што мая ўстойлівасць  — дабро.
Таўстаскурага працяць умею,
Не паддамся пад яго таўро.

Па прашэсці часу праглядаю
Даўнія стасункі, іх цану.
Зрэдку я аб іх апавядаю,
Не аматар абвяшчаць віну.

Па прашэсці часу відавочна  —
Дзе мае памылкі, а дзе  — не...
Вогнішча не распаліць завочна,
Водгук прападае, ён  — ва мне.

Па прашэсці часу грузну ў думках,
Дабраякасны вяду разбор.
Цягнуцца падзеі нібы гумка,
Сцяты часам даўні той сыр-бор.

Па прашэсці часу  — суразмоўе...
Схільнасць да размовы настае.
Бо не тое ў старых здароўе,
Сварка, пэўна, сіл не надае.


Рецензии