Золак прыйдзе

Бел-чырвонае адзенне
сiмвал годнасцi, сумлення.
Лёгка трапiць у засценкi
за чырвоную сукенку
ды за белую спаднiцу -
ўлада фарбаў тых баiцца.
Гучны каментар ў сацсетках,
бел-чырвоныя шкарпеткi,
памiдоры са смятанай -
ёсць зачэпка быць забраным.
Пакаранне - штраф цi соднi,
наша рэчаiснасць сёння.
Зразумее скора хтосьцi,
страху меней ў нас чым злосцi.
Блiзка час - завершым справу,
зробiм вольнаю дзяржаву.
Золак пасля доўгай ночы
прыйдзе ў Беларусь аднойчы,
i тады чырвона-белым
край наш стане вокамгненна!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →