Уночы

Летняя ноч,
Цішыня і спакой...
Зорнае неба,
Сачу за табой.

Вось Млечны Шлях
Нібы срэбраны дождж,
Казачны птах
І загадкавы смоўж.

Скопішча зорак
Бы россып шкляны.
Бачу пагорак,
Шляхі - дываны.

Лёгка пад покрывам ночы
Маўчаць,
Радасна марыць
І светла кахаць!


Рецензии