Бетанаваць стасункi...

Бетанаваць стасункі важна,
Куродым з подыхам вайны...
Дабро пашырыць пераважна, —
Жыццё без пачуцця віны.

Віншую розум, сілу думкі.
Дурнагаловасць — вораг усіх,
Абрыў круты, пад ім снег пухкі,
Ён можа пахаваць глухіх.

Расчараванасць — не ўпасці,
Падмурак міра захаваць.
Бо раўнавага — гэта шчасце,
Шурпатасць можна шліфаваць.

Парадаксальны вынік будзе,
Калі нястрыманасць расце.
Няўстойлівасць — пагуба, людзі,
Няхай бязвольнасць не цвіце.

Бетанаваць стасункі трэба,
Цаной вялікай даўся мір.
У ім жыццё, людзей патрэба,
Бо свет, разумнікі, не цір...


Рецензии
Вельмi добры написалi верш. А якая цудоуная мова! З прывiтаннем, Павел.

Павел Николаев 9   10.02.2022 12:06     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Павел!
Мова наша, як прырода...
Усё часцей звяртаюся да яе, мабыць гэта даніна памяці бацькі, які быў беларусам.

Татьяна Цыркунова   10.02.2022 18:52   Заявить о нарушении