Агарод

- І чаму малы народ
Вельмі любіць агарод?
- Чым адорыць агарод,
Так прыемна класці ў рот!
 
Вельмі кемлівы Пятрусь -
Моркву ён грызе, як трус.
Зою вабіць рознатраўе -
Любіць кісленькае шчаўе.

Сакавітасці Сцяпан
Назбіраў сабе ў збан.
Там паміж лістот і траўкі
Ёсць сунічкі і трускаўкі.

Наш Юрась у дзве рукі
Нарыхтоўваў агуркі.
А для Ленкі-егазы
Падрастаюць гарбузы.

Прытуліліся за хатай
Сакавітыя таматы.
Любяць мама іх і тата -
Вітамінаў там багата!
 
Васілёк сваёй матулі
Ўжо прынёс пучок цыбулі.
Агароднічак Дзяніс
Жвава хрумкае радыс.

Кроп, пятрушка, пастарнак
Дадаюць да страваў смак.
Маня кажа: "Проста млею
Я ад смаку сельдэрэю!"

Прынясём духмян у хату
І дабавім у гарбату.
Будзе ў хаце смех і згода,
Калі прыйдзем з агарода!

#детство #огород #летовдеревне #вёска #деревня #бабушкиивнуки #работаназемле #любовькприроде #помощь #радость #семья #вместевесело #счастье #тепловдуше


Рецензии