Пасярод зiмы

Я з табой пасярод зімы
Свае думы малюю белыя.
Замятае завея дамы --
Вырастае надзея спелая.

Ты пытаеш: навошта той снег,
Калі белы наш колер знішчаны?
Мы прачнемся ў сённяшнім сне --
Стануць позіркі нашы іншымі.

І той снег, што на стрэхі лёг,
Стане нашай з табою праўдаю.
Яго з неба паслаў нам Бог,
Вось чаму ён між намі падае.

Я з табой пасярод зімы
Свае думы малюю белыя.
Замятае завея дамы,
Вырастае надзея спелая.

Заўтра вечар на снезе тым
Намалюе сляды чырвоныя.
І прачнецца ў душы матыў,
І пакліча дарога роўная.

І мільёны такіх дарог
Павядуць нас да веры божае.
І даруе грахі нам Бог,
І падорыць надзею кожнаму.

17.01.2022.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →