А

Я Вас чакаў пад шпілем роўна ў восем.
Мёрз на марозе,  застудзіў букет...
Я Вас чакаў у радасці, трывозе,
Трымаючы з цукеркамі пакет.

Вы не прыйшлі. Ну, што ж? -- відаць так трэба.
Я вершам да кахання не дарос.
Яно было, але ўзыйшло да неба --
Пакінула ўспаміны ды мароз.

Мой новы верш ля сэрца выспявае.
Не працінай яго паглядам тым,
Што ля вачэй маіх цяпер не грае,
А навявае колішні матыў.

20.01.2020.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →