***

Футравы белы ранак
Мкнецца сказаць аб нечым.
Глеба праз снег, бы рана,
У бінце халодным, вечным.

Людзі рвуць бінт нагамі,
Топчуць яго з зямлёю.
Рана гніе кругамі --
Мочыць абвяз крывёю.

Сонца не бачыць ночы.
Вочы не бачаць волі.
Цемень па шляху крочыць --
Топча сцяжыну долі.

Пушча не мае сілы,
Каб адазвацца рэхам.
Дрэвы вайна скасіла --
Скачуць вятры па стрэхах.

24.01.2022.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →