Чараунiца

Надыход зімы чароўнай
Казку дзіўную нясе:
У бялюткія фасоны
Прыбяруцца дрэвы ўсе.
І сняжыначкі ў паветры
Ў бязважкасці  сваёй
Кружацца-вальсуюць з ветрам 
Лёгкім пухам над зямлёй.

У нябёсах снег лунае
І кладзецца на дамы,
Таямніча ахінае
Срэбным покрывам зімы.
А мароз свае малюнкі
Пакідае на акне:
І дзівосныя карункі
Зачароўваюць мяне.

Крышталёвыя сняжынкі
На далонь маю ляцяць.
Не прайшло і паўхвілінкі,
А сняжынкі не відаць!
- Дзе падзелася, хітрыца,
Пахавалася куды?
...Прыгажуня-чараўніца
Стала кропелькай вады.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →