Мацi

Маці! Ты свет адкрыеш першым словам родным,
Кінеш у жыццёвы шлях клубочак пуцяводны.
Станеш анёлам ды ахоўнікам у лёсе,
Крылы твае ад бед укрыюць у дарозе.

Маці, любая маці!
Ты назаўсёды ў сэрцы, душы ты маёй часцінка!
Маці, любая маці!
І застанешся навечна радзімай ва мне крывінкай.

Маці! Начэй бяссонных колькі правяла ты
У той час, як калыхала люльку з немаўлятам.
Толькі ўжо даўно павырасталі дзеці.
Зорка твая жыццё дарослае асвеціць.

Маці, любая маці!
Ты назаўсёды ў сэрцы, душы ты маёй часцінка!
Маці, любая маці!
І застанешся навечна радзімай ва мне крывінкай.

Маці! Цябе шаную шчыра і люблю я!
Толькі сумую вельмі па табе, матуля!
У свеце няма нічога даражэй за маці.
Стала пустынна без цябе ў нашай хаце.

Маці, любая маці!
Ты назаўсёды ў сэрцы, душы ты маёй часцінка!
Маці, любая маці!
І застанешся навечна радзімай ва мне крывінкай.


Рецензии